ГУ «Лидский районный центр культуры и народного творчества предлагает культурные услуги по насыщенному и увлекательному проведению досуга отдыхающим в санаториях:

 

 

Концертные программы

 

Лидский районный центр культуры и народного творчества приглашает на концертные программы лучших коллективов Лидского района, призёров и лауреатов районных, областных и республиканских конкурсов и фестивалей:

· народный семейный ансамбль Парфенчиков «Мы з вёскі-калыскі» Бердовского    культурнодосугового центра;

·       народный ансамбль бытовых инструментов «Каханачка» Можейковского Дома культуры;

·        народный вокальный ансамбль «Святліца» Дитвянского Дома культуры;

·    народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік» Гудского центра творчества и досуга;

·        народный семейный ансамбль аккордионной музыки «Круиз» Можейковского Дома культуры.

Творчество этих коллективов, как визитная карточка Лидского района, популяризирует белорусскую народную культуру с её вековыми неповторимыми традициями. Концертная программа каждого из коллективов включает в себя не только музыкальные композиции, но и юмористические миниатюры, которые подарят отдыхающим замечательное настроение и оставят незабываемые впечатления.

Цена билета: 5 рублей.

 

Телефон: 8 (0154) 52 02 94.


Инсценированная сказка по мотивам белорусской народной сказки «Кот и лиса» народного театра «Берег»

Жили-были Дед и Баба. И был у них кот, да такой проказник: то сметану съест, то горшки побьёт. Разозлился на него Дед, сунул в мешок и отнёс в лес...

А вот что было дальше, можно узнать, посетив увлекательный спектакль «Кот и Лиса» народного театра «Берег» Минойтовского культурно-досугового центра.

Эта задорная сказка, главными героями которой являются мастерски изготовленные куклы Кота и Лисы в ярких сценических  костюмах, не даст вам скучать, а интересные режиссерские и актерские находки не оставят равнодушными ни детей, ни взрослых.

 На сцене много движения, музыки, танцев. Декорации и бутафория трансформируют место действия. Сказка полна народной мудрости и юмора, грани которого понятны зрителям любого возраста.

Цена билета: 3 рубля.

 

Телефон: 8 (0154) 65 56 69.


Спектакль для детей «Приключения Незнайки»

образцового театра  «Искорка»

 

Веселая и яркая постановка рассказывает о невероятных приключениях главного героя Незнайки и его друзей. Персонажей спектакля играют юные артисты: мальчишки и девчонки в возрасте от 9 до 12 лет.

История, полная приключений и открытий, уроков настоящей дружбы, морали и чести, показывает пример отношения к близким, друзьям, миру, а также познакомит детей с творчеством детского писателя-прозаика Николая Носова.

Атмосфера юмора и сатиры позволит детям вдоволь посмеяться и насладиться реалистичной игрой, живыми яркими сценами и смешными диалогами юных актеров.

Цена билета: 3 рубля.

 

Телефон: 8 (0154) 65 56 69.


Анімацыйныя музычна-тэатралізаваныя праграмы да народных святаў па матывам беларускіх абрадаў

Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца крыніца мудрасці народа? Так, у традыцыях спраўлення народных святаў, па якіх мы можам дазнацца аб асабівасцях жыцця і менталітэту беларускага народа.

«Кола часу» – гэта фальклорная анімацыйная праграма, якую вам прапануе аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры. Праграма ўключае элементы анімацыі і фальклора – гэта песні, танцы, гульні, казкі, легенды, загадкі, прыказкі і прымаўкі, эпізоды абрадаў і святаў па земляробчаму календару беларусаў.

Кожны адпачывальнік зможа стаць удзельнікам дажыначнага або вясельнага абраду, масленічных гулянняў, каледавання, купальскага карагода, атрымае магчымасць патанчыць пад жывую беларускую народную музыку і акунуцца ў каларытную атмасферу беларускіх святаў.

Кошт (за 1 гадзіну): 150 рублёў.

 

Тэлефон: 8 (0154) 52 93 67

Майстар-класы па народным рамёствам

 

Супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прапануюць дзецям і дарослым наведаць займальныя майстар-класы па самых розных накірунках дзейнасці: саломапляценні, выцінанцы, шыццю лялькі. Вам пакажуць, як стварыць шыкоўныя рэчы сваімі рукамі, пазнаёмяць з тэхналогіямі і прыёмамі шыцця і пляцення, навучаць правільна падбіраць матэрыялы для вырабаў.

 Майстар падзеліцца сваімі сакрэтамі і пад яго  кіраўніцтвам можна самастойна выканаць выраб і пакінуць яго сабе напамяць.

Кошт білета: 2 рублі 50 капеек.

 

Тэлефон: 8 (0154) 52 93 67


Спектаклі лялечнага тэатра “Батлейка”

 

Ці бачылі вы калі-небудзь, як адчыняе свае дзверцы батлейка, як ажываюць лялькі, як пачынаюць расказваць сваю гісторыю, як вучаць добраму і цудоўнаму? Калі не, то артысты лялечнага тэатра пазнаёмяць вас з чароўным светам батлейкі.

У рэпертуары лялечнага тэатра ёсць некалькі п’ес, сярод якіх – традыцыйная “Цар Ірад”, прыгожая беларуская казка для дзяцей, аздобленая народнай музыкай і вершамі “Курачка і каласок”; сучасныя інтэрактыўныя п’есы “Вясновая песня” і  “Патрыкей” – гісторыі з сярэднявечнай тэматыкай.

Адметнай рысай усіх спектакляў з’яўляецца інтэрактыўнае аздабленне. Падчас прагляду п’ес гледачы акунаюцца ў розную  атмасферу, апранаюцца ў элементы касцюма, прымяраючы на сябе вобразы гараджан, рыцараў і вяльможных дам, даведваюцца пра тое, як вырабляецца хлеб, ці ператвараюцца ў вясёлых матылькоў.

Запрашаем гледачоў паўдзельнічаць у гульнях і інтэрактыўных дзеях  лялечнага тэатра!

Кошт білета: 2 рублі.

Тэлефон: 8 (0154) 52 93 67

Майстар-класы па побытавым танцам

 

Фальклорны калектыў «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прапануе ўсім жадаючым навучыцца традыцыйным беларускім побытавым танцам.

У рэпертуары – самыя папулярныя мелодыі для парнага выканання: «Кракавяк», «Каханачка», «Падыспань», «Нарэчанька», «Млын», «Базар», для самастойных імправізацый – «Полька» і «Вальс».

Дзякуючы навучэнню побытавым танцам, удзельнікі майстар-класу пазнаёмяцца з беларускім танцавальным фальклорам, зразумеюць незвычайны каларыт танцавальных рухаў, прыгажосць арнаменту беларускага народнага адзення і хараство карагоду, атрымаюць шмат станоўчых эмоцый і вясёлы настрой!

          Кошт (за 1 гадзіну): 100 рублёў.

Тэлефон: 8 (0154) 52 93 67