Віншавалі сваіх землякоў са светлым святам Вялікадня ...

    Вялікдзень, як ніякае другое свята, багата насычана святочна-мастацкай культурай жыццесцвярджальнага характару. З велікоднага тыдня пачыналіся веснавыя гульні і карагоды, дні ушанавання продкаў, качанне і біццё яек.                                            

    Але самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з’яўляецца магічна-спеўны абход двароў сваёй і нават суседніх вёсак гуртам валачобнікаў са спяваннем урачыстых віншавальных песень гаспадару, гаспадыні, хлопцу, дзяўчыне, бабулі. Нездарма ў песнях гэтага часу падкрэсліваецца “Валачобнікі - людзі Божыя…”                                         

     Віншавалі сваіх землякоў з гэтым светлым святам наступныя  філіялы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”:

- Мажэйкаўскі Дом культуры;

- Пескаўскі Дом культуры;

- Голдаўскі клуб-бібліятэка.

Оставить комментарий

Комментарии: 0