"Гудскі гармонік" - лепшы калектыў Гродзеншчыны!

     Усё ж такі нездарма менавіта Гродна з'яўляецца цэнтрам фестывалю нацыянальных культур. Сама атмасфера ў цэнтральнай частцы горада з непаўторнай і самабытнай архітэктурай спрыяе таму, каб адчуць сябе датычным да яркага і запамінальнага свята. У гэтым годзе гэта ўнікальнае для Беларусі мерапрыемства прайшло ўжо ў 11-ы раз. Раз на два гады гістарычны цэнтр Гродна ператвараецца ў адну вялікую фестывальную пляцоўку, на якой збіраюцца ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі... 

        Традыцыйна аднымі з самых яркіх эпізодаў фестывалю сталі шэсце-парад прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар і так званыя падворкi, дзе можна было пазнаёміцца з культурнай спадчынай прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяўі, пачуць песні, паглядзець танцы, паспрабаваць нацыянальныя стравы.

      Вядома ж беларускае падвор'е з'яўляецца самым масавым і прыцягвае да сябе ўвагу многіх гасцей свята. У гэты раз у рамках работы на фестывалі беларускага падвор'я прайшоў адкрыты конкурс сярод лепшых народных калектываў музыкі і песні Гродзеншчыны. Усяго было прадстаўлена 15 калектываў, сярод якіх удзельнічаў і да таго ж завяршаў творчае спаборніцтва ансамбль народнай музыкі "Гудскi гармонiк". Гледачы, якія на працягу трох гадзінаў маглі пачуць у жывым выкананні не толькі беларускія, але і па ўмовах конкурсу песні на іншых мовах, вельмі цёпла сустрэлі  лідскi ансамбль. Журы конкурсу таксама належным чынам ацаніла выступ ансамбля "Гудскі гармонік", уручыўшы дыплом 1-й ступені па выніках спаборніцтва!!!

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0