Візітная картка Гродзеншчыны

 

 

Цікавай была паездка ў сталіцу “Славянскага базара” для супрацоўнікаў  аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” на конкурс народнага касцюма сярод гасцей горада. Ад Ліды на суд журы было прадстаўлена 10 дарослых і 2 дзіцячых камплектаў адзення Навагрудскага строю першай паловы ХХ ст. Дэманстрацыя ў тэатралізаванай форме адлюстроўвала святы і абрады беларусаў па земляробчаму календару. Такім чынам, гледачы змаглі ўбачыць вопратку сялян ва ўсе чатыры поры года. Лабачэўская В.А. – старшыня журы, а таксама аўтар кніг па народнаму касцюму, ў сваім каментарыі пад час узнагароджання ўдзельнікаў конкурсу высока ацаніла працу супрацоўнікаў Лідскага аддзела рамёстваў, уручыла дыплом намінацыі “Традыцыйны касцюм гасцей свята-конкурса” і каштоўны падарунак. Пахвала заслугоўвае павагі, улічваючы той факт, што традыцыйнае адзенне на Панямонні рана пачало страчваць лакальныя асаблівасці. Таму спрыялі даўнія кантакты з рознымі народамі і развітая сістэма шляхоў зносін, якая рана прынесла на вёску гарадскую моду. Была праведзена даследчая праца па зборы матэрыялу ў вёсках Лідскага раёна, выкарыстана шмат навуковай літаратуры перад тым, як пачаць рэканструкцыю народнага касцюма Лідчыны. Шэсць гадоў крапатлівай працы па ткацтву і пашыве адзення далі свой плён – атрымаліся вобразы, якія акунаюць гледача ў асяроддзе сівой даўніны. Кожны супрацоўнік паклаў частку душы ў стварэнне свайго камплекту адзення, таму выглядаў вельмі гарманічна і індывідуальна. Жыхары і госці Віцебска не давалі праходу – прасілі фота на памяць. Традыцыйны народны касцюм Лідчыны стаў дастойнай прэзентацыяй рэгіёна Гродзенскага Панямоння ў Віцебску.

Дыдышка Ірына Маркаўна

 

метадыст АРіТК

Оставить комментарий

Комментарии: 0