Беларусы ў Клайпедзе

      Горад-курорт Клайпеда (Літва) прымаў гасцей на Свята мора з 29 па 31 ліпеня. Па запрашэнню консула Рэспублікі Беларусь Мікалая Логвіна і беларускай суполкі “Крыніца” супрацоўнікі  аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прадставілі Беларусь.

Турыстычная вуліца размясціла ўсіх народных майстроў па вул. Бажнічю 4 і Дворыку мастацтваў. Работнікі аддзела зрабілі ўсё магчымае, каб жадаючыя змаглі акунуцца ў атмасферу нашай краіны, паназіраць за працай рук рамеснікаў і самім прыняць удзел у майстар-класах па саломапляценню, ткацтву паясоў, складанню лялек з лапікоў. На жаль, для маладых літоўцаў кукальны тэатр – батлейка перажываў языкавы бар’ер. Затое лялькі і збудаванне батлейкі прывабілі маленькіх гледачоў. Цікаўныя тварыкі дзяцей толькі і мільгацелі каля навінкі, якую яны не бачылі і не краналіся сваімі рукамі.

Праграма фальклорнага гурта “Талер” адпавядала хвалям балтыйскага мора: то рухавая, то павольная, так, што гледачы перажывалі некалькі эмацыянальных настрояў. Напрыклад, лірычныя песні выклікалі жыццёвыя ўспаміны, самоту па родных мясцінах, што на вачах бліскацелі слёзы. Але запрашэнні на побытавыя танцы ажыўлялі натоўп, і туга прападала. Магія нескладаных рухаў у танцах “Нарэчанька” альбо “Базар” аб’яднала незнаёмых людзей. Адбыўся цуд – удзельнікаў захапіла ўсеагульная весялосць: ногі тупалі, далоні пляскалі, твары ўсміхаліся.

Турысты мелі магчымасць палюбавацца супрацоўнікамі ў народных касцюмах, якіх каталі вікінгі па р.Дане на судне “Яцвяг”  і паслухаць “Купалінку” ў іх выкананні. Цікава адзначыць, што капітан ладдзі Дзміцер Вараноўскі і яго каманда – нашы землякі, з якімі не было нагоды сустрэцца на Радзіме.

Святочнае шэсце па галоўнай вуліцы Клайпеды з кожным годам набывае ўсё больш міжнародны маштаб. У парадзе, услед за мэрыяй горада ішлі прадстаўнікі кампаній порта, нацыянальныя суполкі. Ўпершыню ўдзельнічалі госці з Беларусі, якіх прадстаўлялі супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры”  у народным святочным адзенні Гродзеншчыны. Было прыемна, як рэагавалі на беларусаў жыхары горада. Пачуццё гонару за сваю краіну не пакідала на працягу ўсяго шляху. Добразычлівыя ўсмешкі, фотаздымкі на памяць, абмен пажаданнямі дабра і міра адразу наладзілі духоўную сувязь з абодвух бакоў. Не было сумнення: інтэрнацыянальнае сяброўства існуе!

Вяртаючыся дадому, кожны пажадаў: “Да пабачэння, мілая Клайпеда!”

 

Метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуы

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ірына Дыдышка

 

Оставить комментарий

Комментарии: 1
  • #1

    Дзмiтрый (Четверг, 04 Август 2016 14:48)

    Вельмi добры артыкул!!! Аж захацелася таксама пабываць на такім свяце...)))