Багатымі на мерапрыемствы былі мінулыя выхадныя ў нашай установе

Багатымі на мерапрыемствы былі мінулыя выхадныя ў нашай установе ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.        

                                          

Тарноўскі цуд

        У філіяле “Тарноўскі Дом культуры” адбыўся яблычны фэст “Тарноўскі цуд”. Праграма мерапрыемства складвалася з двух частак.У першай частцы мерапрыемства, якая праходзіла ў файе ўстановы культуры, наведвальнікі мелі магчымасць убачыць “яблычнае дэфіле” сартоў яблык, якія растуць у Тарноўскім садзе і пачаставацца імі, а таксама паспытаць ласункі з яблык, якія прыгатавалі філіялы-суседзі: Першамайскі ДК, Мажэйкаўскі ДК, Мінойтаўскі КДЦ ВаверскіДК, Ёдкаўскі ДК, Гудскі ЦтіД.         Прыгожа ўпісалася  у святочны інтэр’ер выстава “Дары зямлі Тарноўскай”. Шматлюдна было каля  “Яблынькі пажаданняў“, а дзеці з задавальненнем бавіліся на гульнёвай пляцоўцы “Яблычак наліўны”.             

Другая частка мерапрыемства была прысвечана дзесяцігоддзю Тарноўскага саду. дзе ўшаноўваліся лепшыя работнікі саду. Прысутнічалі старшыня Роўба П.Ф. і другія прадстаўнікі адміністрацыі гаспадаркі ЛРСУП “Мажэйкава”. Хвалюючы момант быў, калі гледачы ў зале стоячы віталі былога старшыню гаспадаркі Рахатка К.В., пры якім і быў закладзены сад.                                                     

Канцэртную праграму стварылі: народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага  ДК і калектывы аматарскай творчасці Тарноўскага ДК, дзе таксама прысутнічала “яблычная” тэматыка. А ўсе  складзеныя вершы пра яблыкі напісала кіраўнік Тарноўскага ДК Святлана Антонік.   

Наогул, мерапрыемства атрымалася творчым, яскравым і запамінальным.                           

 

Жанчына года

Шмат прыгажосці і таленту  ўбачылі жыхары аграгарадка  Дзітва ў суботу, дзе прайшла конкурсная шоу-программа “Жанчына года-2016 ”. Удзельніцам прыйшлося вытрымаць шэсць іспытаў: візітоўка, кулінарная асалода, зорны канцэрт, а таксама дэфіле ўсёй сям’ёй, у вячэрняй сукенцы і “чорная пантэра”. Па выніках  усіх іспытаў Алеся Касцюкевіч атрымала тытул “Місіс  артыстычнасць”, Ганна Жолудзь -  тытул ”Місіс абаяльнасць”, Эла Гурнач – “Місіс элегантнасць”, Іна Шылкоўская – тытул “Місіс арыгінальнасць”. Галоўны тытул - “Жанчына года - 2016” атрымала  Наталля Мельнікава.

Удзячныя гледачы разыходзіліся ўпэўненыя, што на  свята прыгажосці работнікі Дзітвянскага  Дома культуры хутка запросяць ізноў.                               

                               

Абрад “Жаніцьба коміна”

         Этнапраект “Абрады маёй краіны”, які стартаваў напачатку года ў ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, завяршыўся ў бягучым годзе абрадам “Жаніцьба коміна” прадстаўленага Ганчарскім Домам культуры ў форме вячорак. Вытокі гэтага свята - пакланенне духу продкаў агню-багачу. Светкавы дзень скарачаўся. Пачынала  рана цямнець і трэба было выконваць працу пры лучыне, але зрабіць гэта можна было толькі пасля “Жаніцьбы Коміна”. А жанілі Комін з працай. Гаспадар Васіль Дымовіч і гаспадыня Святлана Шмукста гасцінна запрашалі вяскоўцаў і гасцей (фальклорны гурт “Ігнаткаўскія весялухі”) ў хату, у якую з добрым густам ператварылася глядзельная зала. На ложку ляжала “лесвіца” падушак у вышываных наўлечках. Дзяружкі, посцілкі, ручнікі, якія выраблялі мясцовыя майстрыхі: Таццяна Кудла, Ева Бірук, Марыя Кучынская прываблівалі позіркі прысутных. З пабеленага гіпсакартону печ выглядала, як сапраўдная. Тканыя ходнікі на падлозе дабаўлялі вясковага каларыту. Галоўны атрыбут - бутафорскі Комін (дарэчы, як і ў нашых продкаў) быў упрыгожаны барвінкам.                  Дзея пачыналася з благаславення гаспадаром коміна на жаніцьбу. Пасля прачытання сталай жыхаркай Таццянай Іванаўнай Кудла малітвы “Ойча наш” гаспадар пасвенціў комін, а затым непасрэдна пачалася “жаніцьба”. Спачатку запалілі комін, а затым  вадзілі карагоды з абрадывымі песнямі. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ульяніца” пасыпалі комін семкамі гарбузоў. Бо агонь трэба ўсхваляць, каб бяды ад яго не ведаць. Агонь ачышчае, духам продкаў дапамагае.                             

   Без сумнення, усім прысутным удалося дакрануцца душой і сэрцам да часцінкі таго, што некалі было дарагім для нашых продкаў і ўжо іншымі вачыма мы будзем глядзець на такія звыклыя для нас рэчы.                                                                

             Ганна Некраш                                                                                               вядучы метадыст ДУ “Лідскі раённы                                                 цэнтр культуры і народнай творчасці”

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0