Вялікая вясельніца

Спрадвеку, перыяд ад Пакроваў да Піліпаўскага посту быў для нашых продкаў самым вясёлым часам. Сабраны багаты ўраджай, скончана праца ў полі.  Аднак у сялянскім жыцці няма духоўнага перапынку. На змену абрадам земляробчага накірунку прыйшлі найцікавейшыя шматдзённыя вясельныя дзействы.

       Каб падтрымаць традыцыю, заключны этап свята “Згукі бацькаўшчыны” прайшоў 12 лістапада на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” пад назвай “Вялікая вясельніца”.  

 

         Да ўвагі гледачоў быў прадстаўлены фрагмент беларускага вяселля (сватанне, заручыны, зборная субота, кавалерскі вечар, вясельны каравай, пасад маладой, выезд маладых да вянца). Прыемныя  ўражанні пакінуў сват, які віртуозна і з гумарам сватаў маладую, нявеста пакарыла гледачоў сваёй сціпласцю і прыгажосцю. Малады з дружынаю запрасілі моладзь з залы патанчыць беларускія танцы. Вясёлыя каравайніцы частавалі прысутных вясельнай здобай. Увогуле, мерапрыемства мела выхаваўчы сэнс, і было накіравана на захаванне сямейных каштоўнасцей.  Цікавыя, змястоўныя імпрэзы, вясельныя песні, побытавыя танцы, прасякнутыя духам нашых продкаў, пакінулі глыбокі  след у свядомасці наведвальнікаў.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0