Калядны фэст прайшоў у Лідскім замку

14 студзеня ў Лідскім замку ладзілася свята “Калядны фэст”. Супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” была падрыхтавана вялікая і змястоўная праграма.

Добрыя ўражанні ў гледачоў выклікаў літаратурна - музычны пралог “Свет Віфлеемскай зоркі", тэатралізаванае прадстаўленне “Каляды ў Лявона” з  віншаваннямі калядоўшчыкаў, у выкананні работнікаў наступных філіялаў: “Крупаўскі Дом культуры”, “Бердаўскі Дом культуры”, “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга”. А якія цікавыя гульнёвыя “Ганчарскія пацешкі” падрыхтаваныя з добрым густам і гумарам таленавітымі работнікамі філіяла “Ганчарскі Дом культуры”, калядны карагод вакол прыгажуні - ёлкі, прадстаўленне “Цар Ірад” у выкананні лялечнага тэатра “Батлейка” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Для дзяцей была прадстаўлена цікавая і разнастайная праграма на 4 пляцоўках з казачнымі асобамі, з вясёлымі конкурсамі і эстафетамі, з зімовымі забавамі, з частаваннем каляднымі прысмакамі.

 Лепшыя самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна падаравалі цудоўны навагодні і калядны настрой. І сябры з Літоўскай Рэспублікі з города Шальчынінкай – ансамбль песні і танца “Сольчане” павіталі лідчан на свяце. А ўсё разам: добрае зімовае надвор’е, разнастайнасць відовіщ на свяце, святочны гандаль з блінамі стварыла цудоўную запамінальную атмасферу свята. І гэта сімвалічна, бо свет Віфлеемскай зоркі ў сэрцы кожнага з нас.

Оставить комментарий

Комментарии: 0