Семінар-практыкум па бытавым танцам

Дзяржаўная ўстанова “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”,  ужо ў трэці раз, на базе аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ладзіць раённы семінар-практыкум “Адраджэнне побытавых танцаў. Традыцыя. Сучаснасць”.                                                                      Музыкі былі запрошаны адны з лепшых у раёне: кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” Андрэй Колышка і акампаніятар фальклорнага гурта “Талер” Анатоль Шут.

 

Развучваліся полькі (танцы нашага рэгіёна): “Дробная”, “Трасуха”, “Карэла-фінская”, а таксама танец “Акуліна”. Майстар–клас давалі  удзельнікі фальклорнага гурта “Ігнаткаўскія весялухі” Голдаўскага клуба-бібліятэкі. Трэба сказаць носьбіты не толькі вучылі танцавальным рухам і крокам, але яшчэ, Дар’я Каспорская (якой споўнілася 90 год) і крыху маладзейшая  Надзея Гомза, пільна сачылі за асвойваннем танца.                                                                         

І вось, ўрэшце рэшт, танцы былі вывучаны. Строгае журы, з вышэй названых асоб, выносіць свой вердыкт – справіліся. Шмат кампліментаў пачулі работнікі сельскіх устаноў культуры ў свой адрас у гэты дзень ад “Ігнаткаўскіх весялух”.  І відавочна было, што яны робяць добрую справу, зберагаючы народнае танцавальнае мастацтва. Нездарма ж абласны конкурс побытавых танцаў “Танцуем па- даўнейшаму” пройдзе ў бягучым  годзе  ў нашым раёне 28 мая, у аграгарадку Тарнова.                                                                                                                                                                                     Ганна Некраш

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0