Раённы конкурс традыцыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні" прайшоў у Дварышчанскім Доме культуры

       У мінулую нядзелю, ў другі раз, прайшоў раённы конкурс “Спазнай смак сваёй кухні” на базе Дварышчанскага Дома культуры. Удзельнічалі амаль усе сельскія ўстановы культуры раёна. У гэты раз традыцыйная кухня была прадстаўлена стравамі, якія нашы продкі рыхтавалі на Вялікдзень і ў вялікодны пост. Заранёў, работнікі клубных устаноў культуры ладзілі этнічныя экспедыцыі ў навакольныя вёскі, дзе вывучалі гастранамічны смак. Тарноўскі Дом культуры прыгатаваў стравы па рэцэптам Глафіры Ашмяна, якая родам з вёскі Радзівонішкі. Гэта і каўбаскі па-тарноўскі, вялікодныя кулічы і пірагі, тварожная  пасха. Спадабаўся журы і прысутным кулебяк з курыцай ад повара  графа Маўраса Андрэя Багданца.                            

       Гудскі цэнтр творчасці і дасуга прадставіў багаты  вялікодны стол,  накрыты мяснымі стравамі: камы з мясам, бабулін сальцісон, вантрабянка. каўбаса па-аўсядаўскі. А работнікі  Мажэйкаўскага  Дома культуры  прыгатавалі наадварот – стравы беднай сям’і. Гэта тушаная капуста з шкваркамі, крупнік беляны малаком, нішчымны пірог.                          

     Пералічыць усе стравы проста не хопіць часу. І складана было журы вызначыць пераможцу, у склад якога ўваходзілі: Леўшунова Наталля Фёдараўна – загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама; Канцавенка Наталля Уладзіміраўна – загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі          раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; Ганевіч Іван Феліксавіч – старшыня Дварышчанскага сельскага Савета; Суднік Станіслаў Вацлававіч - рэдактар газеты “ Наша слова”, таварыства беларускай мовы; Шчэліна Алена Валянцінаўна – загадчык аддзела рамёстваў і  традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і  народнай творчасці”.                    

      Госці з Гродна: Андрэй Пятрук метадыст па фальклору ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і Юлія Рыбакова   метадыст па дэкаратыўна-прыкладной творчасці  ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.”

Вось і пераможцы: у намінацыі пераемнасць традыцый структурнае падраздзяленне – “Голдаўскі клуб-бібліятэка”; за прыгатаванне традыцыйнай стравы – філіял “Беліцкі Дом культуры”,  у намінацыі “рэжысёрскае вырашэнне прэзентацыі стравы” – філіял “Ваверскі Дом культуры”, сервіраванне стала - філіял “Ходараўскі Дом культуры”, афармленне рэцэптаў – філіял “Тарноўскі Дом культуры”.      

Дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны філіял “Дварышчанскі Дом культуры”. Дыпломам 2 ступені – філіял “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга”. Першае месца у філіяла “Бердаўскі культурна- дасугавы цэнтр”.                     

Працяг свята абавязкова будзе ў наступным годзе, бо ўсе мы не толькі знаёмімся з традыцыйнай кухняй, але і вывучаем гісторыю свайго краю.

                                                                

Оставить комментарий

Комментарии: 2
  • #1

    Ольга (Вторник, 07 Февраль 2017 07:12)

    2 место Гудский ЦТ и Д

  • #2

    admin (Вторник, 07 Февраль 2017 14:10)

    Прабачце, калі ласка! Так, другое месца заняў філіял "Гудскі цэнтр творчасці і дасуга"