Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае наведаць выставу "Жанчына-чараўніца"

Нямала жыве ў нашым горадзе жанчын, якія  свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, укладваючы сваю душу і фантазію, ствараюць прыгожыя, цудоўныя рэчы, якімі ўпрыгожваюць сваю хату  і робяць падарункі родным і блізкім. Гэтыя заняткі яны паспяхова сумяшчаюць з асноўнай працай  і хатнімі абавязкамі.

Напярэдадні свята 8 сакавіка, з 10 лютага ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” пачала дзейнічаць выстава “Жанчына-чараўніца”. Удзел  у выставе прымаюць  16 жанчын, якія працуюць у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта і вышыўка крыжыкам, валенне шэрсці, вышыўка бісерам, роспіс, тэкстыльная лялька і г.д. Так, напрыклад, на выстаўцы прадстаўлены цудоўныя кветкі з фаамірана, зробленыя Аленай Муліцай. Шмат вырабаў для кухні і самаробных букетаў прадставіла майстрыха хатняга дэкору Тамара Сарока.

         Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца не  толькі з творчасцю таленавітых жанчын  Лідчыны,  але прыняць удзел у майстар-класах,  якія прадаставяць удзельнікі выставы па розных накірунках 25 лютага на паседжаннні клуба майстроў “Вытокі”.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы - малодшы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых  наведаць нашу ўстанову.

Даведка па тэл. 52-62-48

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0