Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае на СВЯТА ТКАЦТВА

Сярод розных традыцыйных рамёстваў, здаўна распаўсюджаных у народным побыце беларусаў, ткацтва лічылася адным з самых паважаных і неабходных.

25 сакавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбудзецца свята,  прысвечанае беларускаму народнаму ткацтву. У рамках  свята  запланавана выстаўка сучаснага ткацтва і аўтэнтычных вырабаў, фотавыстава, тэатралізаванае прадстаўленне апрацоўкі льна, песні, гульні. Будзе магчымасць паназіраць за працай майстроў на старажытных кроснах.

Выстаўка распавядае аб асаблівасцях ручнага ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці і апрацоўцы лёну. Экспануюцца ўнікальныя, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання вырабы з ільну  і воўны – ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Шырока прадстаўлены інструменты для апрацоўкі льну і атрымання ўзорыстых тканін: часалкі, цёрніца, трапло, прасніцы, верацёны, калаўроты, чаўнакі, цэўкі,  сукала, трапло. Асаблівая ўвага надаецца разгляду традыцыйнай для тэрыторыі Лідчыны тэхнікі ткацтва: белае фактурнае палатно, захаванае ў кампазіцыі старадаўніх ручнікоў і абрусаў

 

Выстаўка будзе працаваць да канца  красавіка, з аўторка па суботу з 8.30 да 17.00 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы - малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

 

Будзе вельмі цікава!!! КАЛІ ЛАСКА, ЗАПРАШАЕМ!!!

 

Даведка па тэлефону: 52-62-48

 

Оставить комментарий

Комментарии: 4
  • #1

    rytuał miłosny (Понедельник, 10 Апрель 2017 19:52)

    rytuał miłosny

  • #2

    Viagra 200mg (Пятница, 14 Июль 2017 10:30)

    Kamagra Gold

  • #3

    sex telefon (Четверг, 10 Август 2017 15:55)

    дешевые кредиты

  • #4

    levitra (Воскресенье, 13 Август 2017 09:10)

    дешевые кредиты