Фінальныя акорды "Лідскага падворку"

У гэтыя дні на Лідчыне праходзіць завяршаючы этап раённага агляду-конкурсу канцэртных праграм “Лідскі падворак”. Лепшыя з лепшых сваіх канцэртаў далі артысты філіялаў ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці ” –  “Ёдкаўскі Дом культуры”, “Ходараўскі Дом культуры”, “Ганчарскі Дом культуры”, “Крупаўскі Дом культуры” і “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга”.

Гэтыя выхадныя дні, насычаныя творчым узнёсам, уразілі шматлікіх гледачоў аграгарадкоў Лідскага раёну. Да ўдзелу ў традыцыйным аглядзе-конкурсе клубныя ўстановы падрыхтавалі яскравыя канцэртныя праграмы: “Добры дзень, суседзі!”, “Ходараўскія вячоркі”, “Ударым песнямі і смехам па нашым жыццёвым агрэхам”, “Сузор’е талентаў” і “Творчая капель”.

Увогуле, справаздачныя праграмы былі настолькі адточаны і адшліфаваны, што нават самае строгае журы не змагло б знайсці ў ёй ні малейшай заганы. Музычнае афармленне, рэжысура, трапна ўпрыгожаныя залы, з густам прыбраныя  артысты і, канешне ж, сцэнічнае майстэрства, талент выканаўцаў дапамаглі зрабіць канцэртныя праграмы незабыўнымі.

Арганізатары канцэртных праграм задзейнічалі больш за сто ўдзельнікаў. Трэба аддаць належнае, самадзейных артыстаў у аг. Ёдкі, Ходараўцы, Ганчары,  Крупава і Гуды нямала. Журы прыемна здзівілі і ўразілі выступы фальклорнай вакальнай групы “Весялуха”, сольных спеваў “Мелодыка” і “Званочкі”, дзіцячага аматарскага аб’яднання “Пакаленне нэкст” (філіял “Ёдкаўскі ДК”), жаночай вакальнай групы “Медуніца”, дзіцячага аматарскага аб’яднання “Суквецце” (філіял “Ходараўскі ДК”), сольных спеваў “Світанак”, жаночай вакальнай групы “Надзея”, тэатра мініяцюр “Балагур”, аматарскага аб’яднання “Сяляначка” (філіял “Ганчарскі ДК”), гуртка сольных спеваў “Язмін” (філіял “Крупаўскі ДК”), ВІА “Постфактум”, жаночай вакальнай групы “Чараўніцы” (філіял “Гудскі ЦТ і Д”). Асабліва ж парадавалі гледачоў дзіцячыя калектывы “Вясёлыя жаўраначкі”, ансамбль народнай музыкі “Вясёлка”, ВІА “Равеснік”, вакальная група “Зорачка” (філіял “Гудскі ЦТ і Д”).  Бацькі юных артыстаў з задавальненнем наведваюць канцэртныя праграмы клубных устаноў раёну, у якіх прымаюць удзел  іх таленавітыя дзеткі.

Прыемныя ўражанні ва ўсіх прысутных засталіся і ад выступленняў маладых выканаўцаў:  Кацярыны Дэйнэка, Аляксандра Маляўкі, Ангеліны Коршун, Дар’і і Валерыі Жук, Карыны Грынько, Маргарыты Карапецян, Анастасіі Богдан, Ліаны Казлоўскай, Анастасіі Бальцэвіч, Аксаны Марцінкевіч,  а таксама Аляксандра Казлоўскага. Кожнае выступленне самадзейных артыстаў суправаджалася дружнымі апладысментамі. Адным словам, задавальненне атрымаў кожны. Асабліва адчувалася гэта падчас фінальных песень, выконваць якія на сцэну выходзілі ўсе артысты філіялаў. Увогуле, творчыя справаздачы ўдаліся і, сапраўды, заставілі ў сэрцах гледачоў самыя цёплыя ўражанні і падаравалі добры настрой на наступны рабочы тыдзень.

 

Вядучы метадыст аддзела метадычнай і

культурна-масавай работы ДУ “Лідскі

раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

 

Троцкая В.Р.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0