Лаурэат І ступені на абласным фестывалі "Слонімскія цудадзействы"

31 сакавіка ў г. Слоніме адбыўся абласны фестываль узорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Ад дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” удзел у фестывалі прымаў узорны калектыў “Іскарка” філіяла ”Мінойтаўскі культурна–дасугавы цэнтр”, кіраўнік - Сідарэвіч Галіна Іванаўна. Калектыў прадставіў на фестывалі спектакль па матывах п’есы М.Носава “Прыгоды Нязнайкі”. І нам прыемна адзначыць, што сярод 10 калектываў з усёй Гродзеншчыны менавіта наш калектыў стаў лаурэатам, заняў 1 месца і атрымаў яшчэ 2 дыпломы ў намінацыях - “за лепшую рэжысуру” і за “лепшую акцёрскую ролю”.

Цудоўны акцёрскі склад дзяцей узроста 7–9 год, таленавітых і закаханых у тэатр, цікавыя дэкарацыі, удалая рэжысура, і творчая атмасфера - усё гэта і спрыяла такой вялікай адзнакі прафесійнага журы.

Пачынаючы з 2009 года калектыў у тройцы лідэраў і гэта вялікая заслуга кіраўніка - Сідарэвіч Галіны Іванаўны, чалавека натхнёнага і высока прафесійнага.

 

Мы ад усёй душы віншуем калектыў узорнага тэатра “Іскарка” і яго нязменнага кіраўніка Галіну Іванаўну з перамогай і жадаем толькі прыемных уражанняў ад гледачоў, удалых спектакляў і таленавітых дзяцей.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0