ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік начальніка             

галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага

аблвыканкама

А.В. Клімовіч

      “____”___________2017 г.

 

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ

фестывалю-свята

“Танцуем па-даўнейшаму”

 

І. Мэты і задачы.

-усебаковае садзейнічанне працэсу адраджэння, захавання і трансляцыі аўтэнтычнага народнага танцавальнага мастацтва;

-развіццё і прапаганда традыцыйнай танцавальнай спадчыны, папулярызацыя лепшых узораў харэаграфічнага народнага мастацтва з улікам фактару лакальнай спецыфікі і самабытнасці;

-далучэнне малодшага пакалення да гісторыка-культурнай спадчыны краіны і аўтэнтычнага танцавальнага фальклору, фарміраванне ў дзяцей і моладзі нацыянальнай самасвядомасці;

-фарміраванне каштоўных напрамкаў беларускага грамадства ў накірунку асэнсавання значнасці традыцыйнай творчасці ў сістэме танцавальнай беларускай культуры;

-узмацненне творчых сувязяў паміж фальклорнымі танцавальнымі калектывамі.

 

ІІ. Арганізатары фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму”.

-                                                                                                                                                                                                                                                                                                           Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

-                                                                                                                                                                                                                                                                                                           ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

-                                                                                                                                                                                                                                                                                                           Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

 

ІІІ. Парадак правядзення фестывалю-свята.

     Фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму” праводзіцца 28 мая 2017 года на базе філіяла “Тарноўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

     У рамках праграмы фестывалю-свята праводзіцца конкурс танцавальных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, у якім прымаюць удзел танцавальныя пары-выканаўцы народных побытавых танцаў – па 1 пары ў кожнай узроставай катэгорыі: 7 -10 гадоў, 11 -13 гадоў, 14 -17 гадоў, 18 - 30 гадоў, 31 - 50 гадоў, “каму за 50”. Таксама па-за конкурсам удзельнікі фестывалю-свята маюць магчымасць прыняць удзел у аглядзе аўтэнтычных і фальклорных гуртоў з выкананнем мясцовых танцаў (парнай ці іншай харэаграфічнай формы), якія не ўвайшлі ў намінацыі: кадрыля, карагод, танцы-гульні і іншае.

     Конкурс праводзіцца ў два этапы:

     І этап (адборачны) – раённыя конкурсы танцавальных пар-выканаўцаў народных танцаў, аўтэнтычных і фальклорных гуртоў мясцовых танцаў (студзень – красавік 2017 года).

     ІІ этап (заключны) – фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”      (28 мая 2017 года, філіял “Тарноўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”).

 

IV. Умовы правядзення фестывалю-свята.

      Да ўдзелу ў конкурсе  ад кожнага раёна запрашаюцца па адной  пары ў кожнай узроставай катэгорыі, якія прадстаўляюць мясцовыя варыянты танцаў з захаваннем адметнага стылю выканання.

Абавязковыя танцы для конкурсу:

-         7-10 гадоў (полька “Карэлафінская”, “Нарэчанька”, “Мальвіна”);

-         11-13 гадоў (“Лявоніха”, полька “Бабачка”, “Нарэчанька”, полька “Карэлафінская”);

-    14-17 гадоў (полька “Бабачка”,“Кракавяк”, “Каханачка”, “Акуліна”);

-    18 - 30 гадоў (полька “Мясцовая”, “Кракавяк”, “Падыспань”, “Лысы”,

    “Ойра”);

-    31- 50 гадоў (“Падыспань”,“Кракавяк”, “Каханачка”,  “Вальс”);

-         “Каму за 50” (полька “Мясцовая”,“Лысы”, “Каханачка”, “Вальс”).

     Аргкамітэт фестывалю-свята на працягу ўсёй конкурснай  праграмы ў якасці музычнага суправаджэння забяспечвае акампанемент музычнага інструментальнага ансамбля (народны ансамбль музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу” ДУ “Лідскі раённы цэнтр културы і народнай творчасці” альбо інш.).

Касцюмы ўдзельнікаў конкурсу ўяўляюць сабой шматлікія варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці. Для дзяўчат – валасы заплятаюцца ў косы, упрыгожваюцца каснікамі. Для хлопчыкаў – кампанентам касцюма з’яўляецца капялюш (ці іншы галаўны ўбор мясцовай традыцыі). Абутак: для мужчын – собаты, для жанчын – чаравікі ці туфлі  на скураной падэшве, не на высокіх абцасах.

Заяўкі для ўдзелу ў фестывалі-свяце дасылаюцца да 1 мая 2017 года (форма дадаецца) на адрас аргкамітэта: ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”, 230025 г. Гродна, вул. Савецкая, 8. Кантактныя тэлефоны: 8(0152)743610; т/факс 8(0152)722704  е-mail:  onmcnt@tut.by,  onmcnt@mail.ru.

Заяўка да ўдзелу ў фестывалі-свяце зацвярджаецца начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі рай(гар)выканкама, падпісваецца кіраўніком базавай арганізацыі.

 

V. Заахвочванне ўдзельнікаў фестывалю-свята.

У кожнай узроставай групе журы вылучае лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступені, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.

Журы пакідае за сабой права аб’ядноўваць, падзяляць прызавыя месцы, вызначаць дадатковыя намінацыі, а таксама ўзнагароджваць удзельнікаў спецыяльнымі дыпломамі і прызамі:

-         за адпаведнасць мясцоваму танцавальнаму стылю;

-         за дакладнае веданне кампазіцыі побытавага танца;

-         за непасрэднасць і выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення;

-         за майстэрства імправізацыі падчас выканання побытавага танца;

-         за веданне народнага танцавальнага этыкету;

-         за культуру нашэння касцюма;

-         за артыстызм і арыгінальнасць выканання;

-         прыз глядацкіх сімпатый.

Астатнія ўдзельнікі атрымліваюць дыпломы за ўдзел. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.

 

VІ. Фінансаванне фестывалю-свята.

     Фінансаванне выдаткаў на правядзенне заключных мерапрыемстваў фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму” ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, прадугледжаных каштарысам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама. За кошт бюджэтных сродкаў фінансуюцца: члены    журы (2 чал); транспартныя расходы, гасцініца, сутачныя (1 чал.); прызы       (44адз.); дыпломы (44 адз.).

      Усе выдаткі па знаходжанні на фестывалі-свяце танцавальных пар  Гродзенскай вобласці ажыццяўляюцца за кошт накіроўваючых арганізацый.

 

УВАГА! Арганізатары фестывалю-свята захоўваюць неабмежаваныя правы на запіс і  распаўсюджванне выступленняў выканаўцаў і калектываў рознымі  тэхнічнымі сродкамі і спосабамі. За дадзеныя запісы ганарары  выканаўцам не выплочваюцца.

 

 

 

 

 

                                         СКЛАД АРГКАМІТЭТА

абласнога фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

 

Клімовіч А.В.

-

першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі Гродзенскага аблвыканкама, старшыня аргкамітэта;

 

Пранюк В.Ф.           

-

намеснік старшыні Лідскага  райвыканкама, сустаршыня аргкамітэта (са згоды);

 

Рабец І. Г.                

-

начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама, намеснік старшыні аргкамітэта;

 

Вайцюкевіч Н.М.    

-

дырэктар ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

 

Галалобава Л.В.

-

вядучы метадыст ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;

 

Грыгаран Т.У.         

-

намеснік дырэктара ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;

 

Дземянчук І.Д.        

-

дырэктар ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;

 

Леўшунова Н.Ф.     

-

загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама;

 

Некраш А.М.           

 

-

метадыст ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

 

 

 

 

                                            СКЛАД ЖУРЫ

                     фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

 

Козенка М.А.        

-

выкладчык этналогіі і мастацтваў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы.

 

Парахневіч Н.П.

-

старшыня цыклавой камісіі спецыяльнасці “харэаграфічнае мастацтва”, мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Гарадзенскія карункі” УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні журы

.

Галалобава Л.В.    

-

вядучы метадыст ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

 

Сакалоўскі М.М.  

-

мастацкі кіраўнік аматарскага аб’яднання побытавых танцаў “Ойра” філіяла “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Тур І.Э.

-

дырэктар ДУ “Палац культуры горада Ліды”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах

моладзі

_____________рай(гар)выканкама

                                                                  __________________________

 

ЗАЯЎКА

для ўдзелу ў фестывалі-свяце “Танцуем па-даўнейшаму”

 

Просім прыняць для ўдзелу ў конкурсе пару ў наступным складзе:

 

 

партнёр

партнёрка

1.    Імя і прозвішча

 

 

2.    Дата нараджэння

 

 

3.    Месца нараджэння і пражывання

 

 

4.    Месца працы (вучобы), пасада(клас)

 

 

5.    Прафесійная адукацыя (спецыяльнасць і назва навучальнай установы)

 

 

6.    База дзейнасці

 

 

7.    Кіраўнік пары

 

 

8.    Назвы танцаў

 

 

9.    Кантактныя тэлефоны, адрас, эл.адрас

 

 

10.                       Фотаздымак танцавальнай пары ў традыцыйным строі

 

 

 

 

 

 

Кіраўнік базавай установы________________

 

 

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах

моладзі

_______________райгарвыканкама

______________________________

 

ЗАЯЎКА

для ўдзелу ў фестывалі-свяце “Танцуем па-даўнейшаму”

 

1. Намінацыя ________________________________________________________

2. Узроставая катэгорыя_______________________________________________

3. Поўная назва калектыву_____________________________________________ ________________________________________________________________________________________________________________________________________

4. База дзейнасці калектыву  ___________________________________________ ________________________________________________________________________________________________________________________________________

5. Назва і працягласць нумару  _________________________________________

____________________________________________________________________

6. Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву ______________________ ________________________________________________________________________________________________________________________________________

7. Пашпартныя дадзеныя кіраўніка калектыву ____________________________ ________________________________________________________________________________________________________________________________________

8. Кантактныя тэлефоны ______________ ________________________________

9. Колькасць удзельнікаў  _____________________________________________

10. Музычнае суправаджэнне (фанаграма, інструментальны ансамбль) ____________________________________________________________________

11. Тэхнічнае забеспячэнне (пры наяўнасці інструментальнай групы) ____________________________________________________________________

12. Творчая характарыстыка ___________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Кіраўнік базавай установы________________

 

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0