Абласны фестываль народнай музыкі "Зайграйце, музыкі"

У мінулую суботу ў Лідскім замку адбыўся VII абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!». Лепшыя музычныя калектывы з усёй Гродзенскай вобласці з’ехаліся, каб прадэманстраваць свае таленты.

Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” стаў лаўрэатам II ступені ў намінацыі “ансамбль музыкі і песні”. Віншуем удзельнікаў калектыву, а таксама мастацкага кіраўніка Колышка Андрэя, які, дарэчы, быў узнагароджаны дыпломам за лепшую апрацоўку беларускіх народных млодый, з гэтым высокім дасягненнем! Жадаем поспехаў у творчай дзейнасці і далейшых перамог!

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0