Раённы конкурс ручной касьбы "Звініць каса - жыве вёска"

 

У аграгарадку Ганчары 10 чэрвеня  2017 года адбыўся другі раённы конкурс па ручной касьбе “Звініць каса – жыве вёска”. Сэнс мерапрыемства закладзены ў самой назве, таму конкурс паказаў, што аматары ручной касьбы ёсць і ў цяперашні час у нашым раёне. Зноў удзельнічалі ў конкурсе майстры касьбы мінулага года: Іван Кароль з аграгарадка Ваверка, Станіслаў Ждонец і Марыя Іванаўна Бальцэвіч з аграгарадка Гуды, Мікалай Сакалоўскі, Дзмітрый Сокалаў з аграгарадка Бердаўка, а таксама самы старэйшы з касцоў - Матусевіч Іван Антонавіч (больш 80 гадоў) з аграгарадка Ганчары. Усіх было 11 касцоў.                   

Ацэньвалася праца па наступным крытэрыям: хуткасць касьбы, якасць касьбы (вышыня, якая застаецца пасля пракосу), чысціня касьбы (каб барады не было), эстэтычны выгляд пракосу.                               У выніку конкурсу пераможцам стаў Матусевіч Іван Антонавіч, другое месца заняў Ждонец Станіслаў, а трэцяе месца падзялілі Іван Кароль і Яўген Каранюк. Асабістым падарункам была адзначана  адзіная жанчына-касец Марыя Бальцэвіч.                                                        

Дарэчы, фундатары мерапрыемства – “Белаграпрамбанк” і Лідская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама мясцовая гаспадарка.                                      Напрыканцы хочацца сказаць, што для нашых продкаў касьба была не проста знясільваючым маханнем косамі і зразаннем травы, а з’ялялася святочным рытуалам. Без перабольшвання зазначу, што ў нас таксама атрымалася сапраўднае свята касьбы, па-беларуску шчырае і прыгожае.       

 

                                              

                                                                       

                                                                                        Вядучы метадыст ДУ “Лідскі раённы цэнтр                                                                                                            культуры і народнай творчасці” Г.Некраш  

Оставить комментарий

Комментарии: 0