Калі ласка, да нас у госці, даражэнькія суседзі! Паглядзіце, як жывём мы ў Беліцкім краі. Мы звычай продкаў сваіх зберагаем, зараз суседзям хлеб-соль уручаем. Будзьце як дома ў гасцях у нас, зычым ад сэрца:”У добры час!”
Такімі прывітальнымі словамі пачаўся свята-конкурс “Добры дзень, суседзі” ў аграгарадку Беліца, дзе сустракалі хлебам ды соллю жыхароў вёскі Ходараўцы. А мясцовым жыхарам прыйшоўся да душы падарунак суседзяў – душэўныя і добрыя песні пра родны край.
Затым пачаліся цікавыя і спрытныя спаборніцтвы паміж вёскамі: удзельнікі вязалі венікі, калолі дровы, чысцілі бульбу, пелі песні, танцавалі і скакалі.
Гэта было ўтульнае і душэўнае свята, якое дало магчымасць жыхарам вёсак цікава правесці час, пазнаёміцца паміж сабой, патанцаваць, прыняць удзел у конкурсах і паслухаць шчырыя беларускія песні.
Write a comment