Кірмаш талентаў “Гучыць над Гудамі прыпеўка”

                                   Кірмаш талентаў  “Гучыць над Гудамі прыпеўка”                                                

 

      Невыпадкова брэндавым мерапрыествам у філіяле “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” стаў кірмаш талентаў “Гучыць над Гудамі прыпеўка”, бо тут вельмі любяць народную музыку і песню.            Нездарма ж кажуць, што прыпеўка - родная сятра народнай песні. У мінулую нядзелю на свята прыехалі прыпевачніцы з аграгарадкоў: Беліца, Ганчары, Ёдкі. Крупава, Пескаўцы. Удзельнічала таксама жыхарка з вёскі Калясішча Рэгіна Вегждзеновіч (дарэчы ёй 86 гадоў) і трыо клуба “Актыўнае даўгалецце” ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. У дзіцячай катэгорыі прынялі ўдзел аматары прыпевак з Дуброўні і Гудаў.       Трэба адзначыць, што глядзельная зала на гэты раз была амаль запоўнена і гледачы кожнага ўдзельніка шчыра падтрымлівалі апладысментамі. Панаваў святочны настрой і прыемна цешыў слых добра складзены на роднай мове сцэнарый, які даносілі да слухачоў вядучыя конкурсу Вольга Бальцэвіч і Андрэй Колышка                            

          У склад журы ўваходзілі: Таццяна Лісоўская – намеснік дырэктара ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, Руслан Мельнік – старшыня Крупаўскага сельскага Савета, Лілія Мацкевіч – галоўны спецыяліст па ідэалогіі РСУП “Саўгас Лідскі”. Журы аднадушна прысудзіла першае месца “Лесапеднаму батальёну ”з аграгарадка Ганчары, другое месца Марыі Бальцэвіч з аграгарадка Гуды і трэцяе месца трыо: Лора Васільева, Лілія Лютчык, Станіслава Анацка з клуба “Актыўнае даўгалецце” ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Спецыяльным прызам адзначаны Галіна Сафонава і Тамара Пяцько з аграгарадка Пескаўцы. Госць мерапрыемства - народны вакальны гурт “Ятрачанка” з Дзятлава.

                                                                 

Ганна Некраш вядучы метадыст                                                                           

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”   

Оставить комментарий

Комментарии: 0