Раённае свята “Каля замка на Купалу”

                                              Раённае свята “Каля замка на Купалу”                                             

   Калі сонейка, як кажуць у народзе, закацілася за край зямлі, лідзяне пачалі збірацца на пляцоўку каля замка святкаваць Купалле. Урачыстыя фанфары “Белая Русь ты мая” абвясцілі аб пачатку свята,  а пасля іх народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” ДУ “Палац культуры г. Ліды ” з адмысловым запалам прадставіў фальклорна-абрадавую дзею “На Івана на Купалу”. Затым творчую эстафету пераняў танцавальны калектыў “Крэсовы забавы” Дома польскага. Выступілі і госці: вакальны гурт “Купалінка” беларускай суполкі “Крыніца”     з літоўскага горада Клайпеда.                                                                     

  Усе купальскія традыцыі продкаў на нашым свяце былі вытрыманы. Філіялы “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр”, “Дварышчанскі Дом культуры”, “Беліцкі дом культуры” арганізавалі пляценне і продаж вянкоў. З задавальненнем прысутныя набывалі вянкі і пускалі на ваду. Даспадобы жыхарам прыйшліся і гульні Купалля: перацягванне каната,  “кумаванне” (дзе ўдзельнікі паілі адзін аднаго півам), бітва на бярвяне мяшкамі з сенам. Шмат жадаючых было знайсці чароўную папараць-кветку. На сучасны лад была праведзена гульня - квэст “У пошуках папараць-кветкі”. Заключным акордам свята “Каля замка на Купалу” стала купальскае вогнішча.                                         

    Далейшы працяг ўжо адбываўся ў замку, дзе аж да ранку ладзілася святочная дыскатэка.. 

 

                                                       

Ганна Некраш вядучы метадыст ДУ                                                            

“Лідскі раённы цэнтр культуры і                                                                 

народнай творчасці” 

Оставить комментарий

Комментарии: 0