Свята яйка адбылося ў Крупаўскім Доме культуры

         Свята яйка адбылося ў Крупаўскім Доме культуры

 

Кожны філіял ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” мае сваё брэндавае мерапрыемства. Работнікі філіяла “Крупаўскі Дом культуры” вырашылі зрабіць брэндам свята яйка. Існуюць жа святы бульбы, хлеба, малака, сала, агурка. Чаму б не? На самой справе адзначаць такое свята прычын шмат. І найпершая – гэта харчовая каштоўнасць яек. Іх карысць і дзешавізна робяць гэты прадукт амаль што адным з самых галоўных прадуктаў. Ніхто нават з арганізатараў і не прадстаўляў, што атрымаецца  незвычайнае свята.      

Вядучыя, мясцовыя жыхаркі Алена Войсят і Валянціна Бальцэвіч, як сапраўдныя артысткі, з вясковым каларытам вялі праграму, утрымліваючы ўвагу землякоў. Праграма пачыналася з выступлення народнага мужчынскага вакальнага ансамбля “Кронан” Бярозаўскага Дома культуры. Вяселля  і гумару хапіла на ўсіх прысутных. Гумарыстычныя байкі расказваў Мікалай Мінько, тэатр мініатюр “Балагур”  з Ганчарскага Дома культуры парадаваў крупаўчан гумарыстычным прадстаўленнем на тэму свята. А народны тэатр “Бераг” Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра прадставіў казку “Курачка Раба на новы лад”, якая спадабалася і дзецям і дарослым.

 

На прыканцы свята ўсе прысутныя танчылі кракавяк, а затым удзельнічалі ў гульнях і атрымлівалі падарункі. Самым смачным момантам свята была дэгустацыя блюд з яек, якія прыгатавалі крупаўскія гаспадыні. Кожнаму гледачу хапіла забаў па густу. Усе засталіся задаволенымі і  пакінулі святочную пляцоўку з добрым настроем.

Оставить комментарий

Комментарии: 0