Свята рыбака “Хвацкая вуда” адбылося ў Пескаўскім Доме культуры

                                                           Свята рыбака “Хвацкая вуда”                                           

         

         Вось ужо некалькі гадоў запар філіял “Пескаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці ” праводзіць брэндавае мерапрыемства - свята рыбака. У мінулую нядзелю яно прайшло пад назвай “Хвацкая вуда”. Урачыстым момантам адкрыцця свята быў загад уладара Нёмана падняць паплавок. Пасля традыцыйнай пераклічкі рачны гаспадар блаславіў ўдзельнікаў на добры ўлоў.                      

Дзве гадзіны адводзілася на лоўлю рыбы. Больш з усіх рыбы было ў вядры Міхаіла Талочкі з аграгарадка Ганчары, а самую вялікую рыбіну злавіў адзіннацацігадовы Саша Моцевіч з аграгарадка Пескаўцы.   На свяце выступілі калектывы аматарскай творчасці з аграгарадкоў Беліца, Ходараўцы і Ганчары.                                                            

Усе прысутныя з задавальненнем смакавалі рыбную юшку, якую згатавала Галіна Сафонава.                                           

 

Ганна Некраш - вядучы метадыст ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Оставить комментарий

Комментарии: 0