Вiншаваннi на палях

 

          Па шматгадовай добрай традыцыі філіялы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” заўжды віншуюць працаўнікоў жатвы. Музычныя падарункі адрасуюцца тым, хто сваёй руплівасцю не толькі сам спрыяе выкананню акрэсленых планаў, але і паказвае прыклад.

          Вось і сёння, народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” на чале са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Таццянай Лісоўскай на палях РСУП “Саўгас Лідскі” віншавалі камбайнёра Леаніда Альшэўскага, які першы ў раёне намалаціў больш 1 000 тон збожжа.

          Пераможца не хаваў пачуцця задавальнення ад сваёй працы і ад віншавання ў яго адрас з гэтай нагоды.    

 

                                                          

Оставить комментарий

Комментарии: 0