Прагучалi першыя акорды раённага агляду-конкурсу “Лiдскi падворак”

28 студзеня ў філіяле “Беліцкі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” распачаўся раённы агляд-конкурс канцэртных праграм “Лідскі падворак”, тэмай якога ў 2018 годзе стаў працавіты чалавек. Канцэртную праграму “Спакон вякоў мы славім працу” прадставілі работнікі Дома культуры разам з удзельнікамі клубных фарміраванняў установы, дзе былі сказаны добрыя словы ў адрас усіх працаўнікоў аграгарадка Беліца: настаўнікаў, урачэй, пажарных, работнікаў пошты, магазіна і СПК “Беліца-Агра”.

Удзельніцы аматарскага аб’яднання “Вяртанне да вытокаў” і вакальнай групы “Надзея” спявалі народныя і эстрадныя песні, а салісты дзіцячага гуртка сольных спеваў “Беліцкія салоўкі” выклікалі замілаванне і радасныя ўсмешкі гледачоў. У фае Дома культуры была аформлена выстава работ удзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладного мастацтва “Павуцінка”, дзе размясціліся зробленыя сваімі рукамі рэчы з тканіны, саломы, бісеру, паперы, нітак і гліны.   

 

Гумарыстычныя замалёўкі, вершы, байкі выклікалі вясёлы смех і апладысменты, падарылі добры настрой жыхарам аграгарадка Беліца.

 

 

Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы А.Ч. Габіс

Оставить комментарий

Комментарии: 0