Народнае свята «Наша Масленіца» прайшло ля сцен Лідскага замка  

 

17 лютага лідчане адсвяткавалі Масленіцу. У гэтым годзе масленічныя гулянні прайшлі ля сцен Лідскага замка. Якая ж Масленіца без музыкі, песень і танцаў? Святочны настрой лідчанам стваралі калектывы ўстаноў культуры Лідскага раёна: народны ансамбль бытавых інструментаў «Каханачка» Мажэйкаўскага Дома культуры, народны вакальны ансамбль «Святліца» Дзітвянскага Дома культуры, народны ансамбль песні і танца «Лідчанка», народны вакальны ансамбль «Крэсавяцы», калектыў эстраднай песні «Мерэдыян» ДУ «Палац культуры г.Ліды», вакалісты Першамайскай дзіцячай музычнай школы і Лідскай музычнай дзіцячай школы мастацтваў. Гараджане не шкадавалі апладысментаў падчас тэатралізацыі Палаца культуры г.Ліды і гульняў, якія праводзілі вядучыя Вольга Мікша і Юрый Клус.

З задавальненнем удзельнічалі жыхары горада ў розных конкурсах і спаборніцтвах: спартыўна-гульнёвых праграмах філіялаў ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» «Кіданне кольцаў», «Рыбалка», «Чароўныя нажніцы», «Трапны стралок», «Снайпер», «Яблынька».

У заключэнне, як і патрабуе традыцыя, спалілі пудзіла зімы. Цяпер вясна абавязкова завітае ў горад ды пацешыць сваім яркім сонцам!

 

 

 

Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы Алена Габіс

 

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0