Вербны кірмаш 2018

22 сакавіка напярэдадні Вялікдзеня на пляцоўцы каля Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнуўся «Вербны кірмаш» – выстава-продаж вырабаў удзельнікаў клубных фарміраванняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Ўмельцы прапануюць пакупнікам вербы, плеценыя кошыкі, велікодныя сувеніры – пісанкі, абярэгі, мяккія цацкі, вязаныя рэчы, вырабы ў тэхніцы квілінг і шмат іншага цікавага. 

Запрашаем усіх лідчан на вербны кірмаш за велікоднымі сувенірамі і святочным настроем!

 

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0