Мы вясну гукаем, вясну сустракаем!

У беларускіх даўніх традыцыях існуе прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне – «Гуканне вясны». Гэта першае веснавое свята беларусаў, бо менавіта ў гэтую пару прылятаюць птушкі, якія прыносяць на сваіх крылах вясну.

 

Клікалі вясну і ў сценах Ёдкаўскага Дома культуры, дзе 24 сакавіка адбылося анімацыйнае прадстаўленне «Мы вясну гукаем, вясну сустракаем». Пасля прадстаўлення адбылася святочная канцэртная праграма «Гукі вясны». Артысты радавалі гасцей свята сваімі ўсмешкамі, песнямі і вясновым настроем. Пасля завяршэння канцэрта кожны жадаючы мог застацца і наведаць святочную дыскатэку. Свята атрымалася вельмі цікавым, яркім і па-сапраўднаму вясновым!

        Каб паскорыць прыход вясны і ў Ваверскім Доме культуры 23 сакавіка ладзілі свята «Гуканне вясны». Клікаць вясну пачалі дзяўчаты, яны спявалі песні-вяснянкі. Дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, гулялі і смяяліся, каб паказаць, як вясне будзе тут добра!

Оставить комментарий

Комментарии: 0