Вербны кірмаш запрашае!

На базе кожнага філіяла ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» дзейнічаюць гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, таму напярэдадні велікодных святаў узнікла ідэя разгарнуць на пляцоўцы каля Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці «Вербны кірмаш», каб паказать жыхарам горада, наколькі таленавітыя мясцовыя майстры.

        Ўмельцы прапануюць пакупнікам вербы, плеценыя кошыкі, велікодныя сувеніры – пісанкі, абярэгі, мяккія цацкі, вязаныя рэчы, вырабы ў тэхніцы квілінг, каробкі для пасхі, кошыкі для асвячэння велікоднай трапезы, вербныя кампазіцыі і шамат іншага цікавага.

        Наведванне выставы – гэта магчымасць прыняць удзел у цікавым мерапрыемсте, выбраць велікодныя падарункі для блізкіх і сяброў, набыць сувеніры і атрымаць добры настрой напяпэдадні Вялікадня.

 

 

Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы Алена Габіс

Оставить комментарий

Комментарии: 1
  • #1

    Нина (Понедельник, 02 Апрель 2018 08:55)

    Якая прагажосць!!! Малайцы!!!