Абрад «Валачобнікі» правялі ў аграгарадку Ваверка

13 красавіка ў аграгарадку Ваверка правялі прыгожы велікодны абрад «Валачобнікі». Самай святочнай яго часткай з’яўляецца абыход двароў сваёй вёскі групай валачобнікаў.

Творчыя работнікі Ваверскага Дома культуры разам с дзецьмі віншавалі  аднавяскоўцаў са светлым святам  Уваскрэшання Хрыста, спявалі абрадавыя песні, у якіх жадалі здароўя, шчасця, багатага ўраджаю на наступны год.

Праспяваўшы звернутыя да членаў сям'i песнi, валачобнікі гаварылi iмправiзаваныя вiншаваннi. Пасля гэтага гаспадар або гаспадыня адчынялi акно, дзякавалi валачобнікам i давалi iм абрадавы дарунак – валачобнае (яйкi, сыр, каўбасы).

Кароткай песняй або некалькiмi словамi валачобнікі дзякавалі за дар i жадалі сям'i ўсялякіх даброт. Пасля абходу ўcix двароў валачобнае дзялiлi памiж удзельнiкaмi гурту.

 

У час абраду  былі наведаны і людзі сталага ўзросту. Яны былі вельмі ўдзячныя валачобнікам, з задавальненнем прымалі іх, частавалі гасцей чаем, прысмакамі, запрашалі наведаць іх на наступны год.

Оставить комментарий

Комментарии: 0