26 красавіка адбыўся семінар-практыкум “Адраджэнне побытавых танцаў. Традыцыі.Сучаснасць.”

26 красавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыўся семінар-практыкум “Адраджэнне побытавых танцаў. Традыцыі.Сучаснасць.”, які накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына.

У практычнай частцы семінара разглядаліся асаблівасці выканання побытавых танцаў, аб якіх расказаў Сакалоўскі Мікалай Мікалаевіч – кіраўнік дзіцячага    аматарскага аб’яднання “Ойра” філіяла “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр”.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вавярэск” філіяла “Ваверскі Дом культуры” вывучылі з творчымі работнікамі сельскіх устаноў культуры “Кракавяк з  падбіўкай”, удзельнікі народнага ансамбля бытавых інструментаў “Каханачка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры” паказалі, як танцаваць танец “Каханачка”.

    “Падыспан” танцавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ульяніца” філіяла “Ганчарскі Дом культуры”, а польку “Беліцкую” – удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяртанне да вытокаў” філіяла “Беліцкі Дом культуры”.

      Семінар-практыкум, прысвечаны зберажэнню народнага танцавальнага мастацтва, прайшоў з карысцю і плёнам.

 

Оставить комментарий

Комментарии: 0