Лялечны тэатр «Батлейка» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ўдастоены Дыплома І ступені ІV рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў «Чароўны свет бат

19 мая 2018 года ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна прайшоў ІV рэгіянальны фестываль батлеечныя тэатраў «Чароўны свет батлейкі». На суд журы аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» была прадстаўлена п'еса лялечнага тэатра «Батлейка» «Курачка і каласок» па матывах беларускай народнай казкі. 

У лялечным тэатры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры займаюцца як дарослыя, так і навучэнцы - дзеці супрацоўнікаў аддзела. Дэбют рабят на фестывалі прайшоў з поспехам. Прыгожая, маляўнічая інтэрактыўная батлеечная п'еса выклікала водгук у душы гледачоў, а таксама ўразіла акцёрскім майстэрствам і рэжысурай журы фестывалю.  Па выніках рэгіянальнага фестывалю працаўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры атрымалі з рук старшыні журы Дыплом І ступені і каштоўны падарунак.

 Удзельнікі фестывалю: Ульяна Сільвановіч, Аляксей Шчалканогаў, Андрэй Савіцкі, Наталля Шчалканогава, Анатоль Шут, Ірына Дыдышка.

 

 

Метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры

ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»                                                               Ірына Дыдышка

 

 

Write a comment

Comments: 0