ВЯСНОВЫ БУКЕТ Віншуем калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры з перамогай!

25 мая 2018 года на тэрыторыі  Верхняга горада ў Мінску адбыўся Х Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. Фестываль сабраў самых лепшых мастакоў і рамеснікаў з усёй Беларусі. Кожная вобласць і раёны прадставілі падворкі, дзе працавалі лепшыя і славутыя майстры па традыцыйных рэгіянальных рамёстваў: ганчары, ткачы, вышывальшчыцы, кавалі і разбяры па дрэву. Таксама актыўна працавалі выстаўкі продажы мастацкіх народных промыслаў рэгіёну. На вялікай сцэне ладзіўся канцэрт лепшых фальклорных калектываў. Шмат людзей наведвалі свята-кірмаш: жыхары Мінска, моладзь і деці, замежныя турысты, мастакі і майсты.

 

Супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадставілі майстар-класы па ткацтву і вязанню ходнікаў Шылкоўскай Марыі, ткацтва паясоў “на ніту” Дыдышка Ірыны, калекцыю белага шматнітовага ткацтва і майстар-клас на кроснах Сільвановіч Валянціны, выстаўку выцінанак Юрчык Дар’і. Фальклорны гурт “Талер” прадставіў яскравае выступленне на галоўнай сцэне. Па выніках свята супрацоўнікі атрымалі дыплом пераможца за лепшую калекцыю выставочных работ і дыплом за ўдзел калектыў “Талер”. 

Оставить комментарий

Комментарии: 0