Піліпаўскія вечары правялі ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

           У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылася анімацыйная праграма «Піліпаўскія вечары» у рамках праекта «Кола часу». З надыходам Піліпаўскага посту дзяўчаты і хлопцы ладзілі вячоркі, на якіх спявалі песні, пралі кудзелю, гатавалі пачастункі. Песні спявалі лірычныя, духоўныя, не танцавалі, на гармоніку не гулялі да самых Калядак – пост ёсць пост.

 

             Піліпаўскія вечары ў аддзеле рамёстваў носяць характар рэканструкцыі і папулярызуюць беларускія народныя абрады і традыцыі. Удзельнікі фальклорнага гурта «Талер» разам з гледачамі вярнуліся ў мінулае і паказалі, як нашы продкі адзначалі пачатак Пiлiпаўскага посту і бавіліся на піліпаўскіх вячорках. 

Write a comment

Comments: 0