У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму”

26 мая ў філіяле “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ужо другі раз адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Таму арганізацыя правядзення мерапрыемства была на вышэйшым узроўні і дзітвянская зямля гасцінна сустрэла прадстаўнікоў амаль ўсіх раёнаў вобласці. Танчылі, як у народзе кажуць, ад старога да малога. Старэйшаму удзельніку Яўгену Дубатоўка з Зельвенскага раёну 76 год, а дзяўчынцы Лізе Макоўскай з Карэліцкага раёну 7 гадоў.

На фестываль-свята прыехалі шаноўныя і паважаныя госці: выкладчык кафедры этналогіі і мастацтва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Мікалай Алексеевіч Козенка і загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Мінскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Георгіевіч Выскварка.

 Танцавальныя пары прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і веды аўтэнтычнага танцавальнага фальклору. І няхай танцы выконваліся не так дасканала, як раней, але такія святы даюць новы віток для іх жыцця.

Ад самых простых рухаў да трохкроку… Усе танцавалі на высокім узроўні, але трэба вылучаць лепшых сярод лепшых:

Ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў дыпломамі ўзнагароджаны:

Шчучынскі раён: Яўген Малей і Кацярына Бадак – дыплом I ступені;

Карэліцкі раён: Аляксей Лустач і Аляксандра Струк – дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Мікіта Піскароў і Ліза Макоўская – дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Арсеній Грынцэвіч і Ілона Хабян – спецыяльны прыз «За непасрэднасць i выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення».

Узроставая катэгорыя 11-17 гадоў:

Ваўкавыскі раён: Павел Смурага і Мар’яша Кузьма – дыплом I ступенi;

Шчучынскі раён: Захар Сухоцкі і Вераніка Клімук – дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Давыд Марцінкевіч і Мілана Лавыш – дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Данііл Кандраценя і Валерыя Ненартовіч – дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Іван Бутакоў і Дзіяна Лаўко – дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Уладзіслаў Грынцэвіч і Кацярына Бычкова – дыплом III ступенi.

Узроставая катэгорыя 18-50 гадоў:

Лідскі раён: Мікалай Сакалоўскі і Таццяна Язерская – дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аляксандр Кель і Алеся Назіна – дыплом II ступенi;

Гродзенскі раён: Дзяніс Балабуеў і Людміла Касянчук – дыплом II ступенi;

Карэліцкі раён: Аляксандр Чарапанаў і Вольга Ложачнік – дыплом III ступенi.

          Узроставая катэгорыя звыш 50 гадоў:

Карэліцкі раён: Васіль Чартко і Валянціна Фурс – дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аркадзь Кім і Ада Кім – дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Пётр Касяк і Ірына Юзько – дыплом III ступенi;

Ваўкавыскі раён: Часлаў Апановіч і Ганна Суханава – дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Дубатоўка Яўген і Ваялнціна Лапа – спецыяльны «прыз глядацкіх сімпатый».

Фестываль-свята атрымаўся добрым, шчырым і прыгожым. І бяспрэчна, ён будзе мець працяг, бо танцаў народ беларускі прыдумаў безліч!

Write a comment

Comments: 0