Мы памятаем той шчаслівы дзень!

Апошнім з вызваленых населеных пунктаў Лідскага раёна была вёска Пескаўцы, што знаходзіцца ў Беліцкім сельскім Савеце. Менавіта гэтай падзеі была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы помнім той шчаслівы дзень!”.

У мерапрыемстве брала ўдзел агітбрыгада “Дорогами освободителей”, якая спецыяльна створана ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” да святкавання 75-годдзя вызвалення Лідчыны.

         І хоць гэта быў працоўны дзень, трэба адзначыць, што ў невялікай зале мясцовай установы культуры не было вольных месц. Прысутнічалі людзі больш шаноўнага ўзросту, моладзь, выхавацелі дзіцячага садка з выхаванцамі старэйшага ўзросту.

У праграме гучалі не толькі ваенныя песні і вершы, але і сучасныя. Прыемна адзначыць, калі вядучы  Юрый Карпук запытаў угледачоў фамілію камандзіра, які вызваляў Лідчыну, маладыя хлопцы сказалі Аслікоўскі. І сапраўды! Лідчыну вызвалялі кавалерысты 17-га гвардзейскага палка 5-й гвардзейскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса пад кіраўніцтвам генерала-лейценанта Мікалая Сяргеевіча Аслікоўскага.

Дарэчы, праз час, полк атрымаў ганаровае званне “Лідскі”.

 

         Сімвалічнымі акцэнтамі мерапрыемства сталі тэматычная экспазіцыя і кніжная выстава.

Write a comment

Comments: 0