Праздник ухи "Уха-царица приглашает подружиться!" отметили в агрогородке Песковцы!

 

Апетытны запах рыбы вітаў у аграгарадку Пескаўцы ў мінулую нядзелю, дзе ладзілася брэндавае мерапрыемства “Уха-царица приглашает подружиться!”, у якой прынялі ўдзел клубныя ўстановы Лідскага раёна.

Якіх тут толькі відаў юшкі не было! Юшка белая і чорная (адрозніваецца спецыямі), класічная, трайная (тры віды рыбы), янтарная (падфарбаваная шафранам) і нават пахмельная (з дабаўленнем часныку і лімона).

У якасці журы былі мясцовыя жыхары. Больш за ўсё галасоў было аддадзена юшцы пад назвай “Улюбюшка”, якую варылі ў Мінойтах. Узнагароды таксама атрымала юшка з Ганчароў і Беліцы. Самы смачны рыбны пірог атрымаўся ў Галіны  Сафонавай з Пескаўцаў.

Праграма свята была цікавай і насычанай. Гаспадары, а гэта Пескаўскі Дом культуры, давалі майстар-клас па прыгатаванні адмысловай пескаўскай  юшкі. Шмат хто з вяскоўцаў прымаў удзел у конкурсе рыбацкіх былін і баек, у гульнёвым атракцыёне “Рыбалка”.

Душэўнымі песнямі парадавалі калектывы аматарскай творчасці Дзітвянскага Дома культуры і народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў з Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра.

 

Вось так весела і смачна святкавалі на берагу Нёмана свята юшкі і Міжнародны дзень рыбака!

Write a comment

Comments: 0